У рамках акцыі “З клопатам у сэрцы” старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк перадала для Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы падгузнікі для дарослых.
За сродкі гігіены, якія пастаянна запатрабаваны, дабрачыннай арганізацыі падзякавала намеснік галоўнага доктара Алена Якубоўская:

– Сярод пацыентаў бальніцы часта сустракаюцца малазабяспечаныя і адзінокія пажылыя людзі, інваліды, якія не заўжды могуць набыць для сябе падгузнікі і іншыя сродкі гігіены. Дапамога ад Чырвонага Крыжа будзе выкарыстана ў стацыянары. Яна дазволіць палепшыць умовы аказання медыцынскай дапамогі сацыяльна неабароненым пацыентам.
– У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы функцыянуе самая вялікая наша пярвічка, – у адказ зазначыла Галіна Касцюк. – Аднак галоўнае, што лячэнне ва ўстанове праходзяць розныя катэгорыі грамадзян, у тым ліку людзі, якія маюць патрэбу ў дабрачыннай падтрымцы. Асабліва гэта тычыцца рэанімацыйнага аддзялення, спецыялістам якога перадавалі падгузнікі. Медыкі часта звяртаюцца да нас з такімі просьбамі, таму, па-магчымасці, стараемся задавальняць іх запыты.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскай ЦРБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga