26 лютага прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў, правядуць прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Ігар Уладзіміравіч Сарока і пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Станіслававіч Юрго.
Прыём пройдзе з 10.00 да 12.00 па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 4 (Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства); з 12.30 да 14.30 – па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18 (Дзятлаўская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму).
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga