Пытанне: ці можна выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты ў паветранай прасторы?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:
– Правапрымяняльная практыка сведчыць аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь дапускаюцца парушэнні правілаў выкарыстання паветранай прасторы з ужываннем авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). Асноўнай прычынай гэтаму служыць няведанне або ігнараванне ўладальнікамі такой тэхнікі патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі і выкананні палётаў.
Неабходна звярнуць увагу на тое, што фізічным асобам перамяшчэнне і захоўванне БПЛА забаронена. За парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях штраф на фізічную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў, на юрыдычную – да 50 базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga