Да Дня юнага героя-антыфашыста з навучэнцамі 7 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава была праведзена інфармацыйная гадзіна “Маленькія героі вялікай вайны”. У кожнага народа ёсць свае легендарныя імёны, але подзвіг дзяцей, якія сталі ў адзін шэраг з дарослымі, належыць усяму чалавецтву.

Навучэнцы падрыхтавалі матэрыял аб тым, як жылі, змагаліся і гінулі ў імя свабоды і незалежнасці дзеці і падлеткі, паглядзелі прэзентацыю, успомнілі імёны і прозвішчы сваіх аднагодкаў, якія загінулі на палях бітваў, аб закатаваных у акупацыі юных разведчыках-партызанах.

У гады вайны дзеці хутка сталелі, ужо ў 10-14 гадоў яны ўсведамлялі сябе часціцай вялікага народа і стараліся ні ў чым не саступаць дарослым. Тысячы падлеткаў змагаліся ў атрадах партызан і ў дзеючай арміі. 13 мільёнаў дзяцей загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Сярод іх юныя героі Вялікай Айчыннай вайны Коля Гойшык, Марат Казей, Зіна Партнова, Валя Коцік.

Памяць пра юных герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей, пра тых, хто ішоў плячом да пляча з бацькамі і братамі ў бой, пра тых, хто змагаўся з ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе жыць у нашых сэрцах заўжды.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации