Пракуратура Дзятлаўскага раёна падвяла вынікі стану законнасці і правапарадку на Дзятлаўшчыне.

У цэлым абстаноўка летась заставалася стабільнай, у параўнанні з 2024 годам адзначалася зніжэнне са 130 да 108 агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў. На дзесяць тысяч насельніцтва ўзровень злачыннасці быў ніжэйшы за сярэднеабласны – 67,4 злачынствы і склаў 48,6.

У сельскай мясцовасці таксама з 76 да 47 скарацілася колькасць учынкаў, за якія надыходзіць крымінальная адказнасць. У грамадскіх месцах іх лічба засталася ранейшай – 12. Крымінальных спраў, якія адносяцца да катэгорыі “гвалт у сям’і”, узбуджана 5, а годам раней – 8.

Зафіксавана зніжэнне з 33 да 21 выпадкаў рэцыдыўнай злачыннасці, аднак паказчык асоб, якія іх учынілі і нідзе не працавалі і не вучыліся, склаў 84,2 % – лічба сярод высокіх па вобласці і рэспубліцы.

Усяго адно, як і ў 2024 годзе, адбылося злачынства, учыненае непаўналетнімі ці з іх удзелам.

Пракуратурай раёна да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 асоб, ім аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчэнні распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, прадукцыі, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Карупцыйных злачынстваў на Дзятлаўшчыне ў 2025 годзе не адзначалася.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации