Зіма – выдатная пара года, час чараўніцтва. Аднак сёлета выдалася асабліва снежнай і марознай. За белай прыгажосцю хаваецца суровая рэальнасць для птушак – насельнікаў нашых паркаў і лясоў.

Калі зямля пакрываецца лёдам і снегам, а тэмпература апускаецца ніжэй за нуль, птушкам становіцца вельмі цяжка знаходзіць ежу, у іх значна скарачаюцца шанцы на выжыванне. Менавіта ў такія моманты асабліва важны чалавечы клопат.

Каб дапамагчы птушкам перажыць суровы зімовы перыяд, Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне запусціла экалагічную акцыю “Пакормім птушак зімой”. Яна праводзіцца на тэрыторыях ляснога фонду, установаў адукацыі, у парках, скверах, населеных пунктах, іншых месцах пражывання зімуючых птушак на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Да ўдзелу ў акцыі далучыліся члены школьнага лясніцтва сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы “ЛесКам+”, іншыя навучэнцы школы, іх бацькі, педагогі. Яшчэ задоўга да пачатку акцыі ў гарадскім парку была збудавана “Птушыная сталовая”, на тэрыторыі школы развешаны кармушкі. Днямі ляскамаўцы расчысцілі сцяжынкі да “птушынай сталовай”, у чарговы раз напоўнілі іх зернем, свежым салам, а для качак, якіх жыве незлічоная колькасць у парку райцэнтра, падрыхтавалі яшчэ і моркву.

У рамках правядзення акцыі ў школе запушчаны конкурс “Зіма ў аб’ектыве – клопат у сэрцы”, арганізатарамі якога выступілі кіраўніцтва навучальнай установы і Дзятлаўскі лясгас, школьнае лясніцтва “ЛесКам+”.

Акцыя “Пакормім птушак зімой” – гэта не проста школьнае мерапрыемства, а сапраўдны ўрок адказнасці і любові да прыроды, які дапамагае выхаваць у дзецях дабрыню, уважлівасць і клопат.

Не праходзьце міма развешаных або ўстаноўленых кармушак, напоўніце іх карысным для птушак кормам. Давайце разам зробім зіму дабрэйшай!

Зарына МАКАРЧУК,
Павел БУШЧЫК,
юныя журналісты газеты “Перамога”, члены “ЛесКам+”, навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации