Аб тым, як склаўся мінулы год для эканомікі раёна, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:
– Прамысловасць – гэта не толькі вытворчасць тавараў, але аснова эканомікі і ключавая крыніца сацыяльнай стабільнасці. Дзякуючы рабоце прадпрыемстваў, Дзятлаўскі раён ідзе ў нагу з часам і закладвае трывалы фундамент для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння якасці жыцця людзей.
Сёння, калі свет перажывае тэхналагічныя зрухі, прамысловасць Дзятлаўскага раёна дэманструе ўстойлівасць і гатоўнасць да развіцця, нягледзячы на глабальныя выклікі.
Паводле папярэдніх даных, індэкс вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за 2025 год павялічыўся на 4,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.
Асноўны ўплыў на развіццё прамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна аказваюць такія прадпрыемствы, як Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” – удзельная вага ў аб’ёме прамысловай вытворчасці раёна 30 %, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” – 17,6 %, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – 13,1 %, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” – 12,7 %, прадпрыемствы прыватнага бізнесу (ТАА “Ізакам”, ТАА “Ізакам Пласт”, ТАА “Белтэрміз”) – 18,5 %.
За 11 месяцаў 2025 года спажыўцам было адгружана прадукцыі на 304,1 мільёна рублёў, што склала 85 % ад вырабленай.
Больш за 60 % адгружанай прадукцыі экспартуецца за мяжу, традыцыйна асноўным гандлёвым партнёрам на знешнім рынку застаецца Расійская Федэрацыя.
Інвестыцыі – гэта драйвер развіцця эканомікі. У верасні 2025 года ў рамках даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Адзін раён – адзін праект” завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ТАА “Ізакам Пласт” па пашырэнні вытворчасці папярэднеізаляваных і водаправодных труб.
У 2025-2026 гадах на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна рэалізоўваецца прэферэнцыйны інвестыцыйны праект ТАА “Торвлад” па развіцці санаторыя “Альфа Радон” з пашырэннем комплексу аказваемых паслуг з аб’ёмам інвестыцый звыш 8,5 мільёна рублёў.
Таксама ў 2024-2026 гадах у гарпасёлку Наваельня рэалізоўваецца імпартазамяшчальны праект ТАА “Трыял Эксперт” па мадэрнізацыі завода па вытворчасці алею з агульным аб’ёмам інвестыцый 8,8 мільёна рублёў.
У рамках Рэгіянальнай ініцыятывы Дзятлаўскім філіялам ААТ “Молочный Мир” у 2026 годзе плануецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта “Набыццё аўтаматызаванай лініі для вытворчасці ферментаваных прадуктаў метадам ультрафільтрацыі” з аб’ёмам інвестыцый у 2026 годзе 9 мільёнаў рублёў.
За 11 месяцаў 2025 года прамысловымі прадпрыемствамі раёна прыцягнута звыш 20 мільёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, іх тэмп росту складае 151,5 % да аналагічнага перыяду 2024 года.
Развіццё прамысловасці Дзятлаўскага раёна ў 2026 годзе будзе накіравана на нарошчванне вытворчасці і фарміраванне канкурэнтаздольнага прамысловага комплексу, арыентаванага на павышэнне якасці прадукцыі, стварэнне новых яе відаў, рост прадукцыйнасці працы.
Пры гэтым рост канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу плануецца за кошт павышэння тэхналагічнага ўзроўню і эфектыўнасці вытворчай дзейнасці, укаранення прагрэсіўных тэхналогій, хуткага рэагавання на рыначную кан’юнктуру з улікам патрэбнасці ўнутранага рынку і задач па нарошчванні экспартнага патэнцыялу, у тым ліку на новыя рынкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае