З 3 чэрвеня 2025 года ён быў часова выконваючым абавязкі старшыні, а 14 снежня адбылася сесія Вензавецкага сельскага Савета дэпутатаў 29-га склікання. У час яе Аляксандра Міхайлавіча выбралі дэпутатам Юравіцкай выбарчай акругі № 7, а 17 снежня зацверджаны пратакол падліковай камісіі і прынята рашэнне аб выбранні Аляксандра Дубовіка старшынёй Вензавецкага сельскага Савета дэпутатаў.
Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч 10 сакавіка 1967 года ў вёсцы Раманавічы Дзятлаўскага раёна. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1984 годзе ў саўгасе “Парэчча”. З 1992 па 1997 гады працаваў на кіруючых пасадах у калгасе “1-га Мая” Дзятлаўскага раёна, а ў 1997-1998 гадах – ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У 1998-2001 гадах быў старшынёй калгаса “Чырвоны Кастрычнік” на Дзятлаўшчыне. У 2001-м прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2003-2016 гадах узначальваў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.
У 2016-2020 гадах быў старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама. З 2020 па 2022 гады – начальнікам вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.
У 2022-2024 гадах быў выбраны старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga