У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па факце дарожна-транспартнага здарэння.
– Аварыя адбылася 28 лістапада каля 17 гадзін 50 хвілін на 46-м кіламетры аўтадарогі Н6005 “Карэлічы – Валеўка – Наваельня” паблізу скрыжавання дарог Наваельня – Навагрудак і Дзятлава – Круцілавічы, – расказаў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца. – Вадзіцель аўтамабіля BMW, які ехаў з боку гарадскога пасёлка Наваельня ў бок горада Навагрудка, учыніў наезд на пешахода. Ад цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы дарожна-транспартнага здарэння.
Устаноўлена таксама, што наезд гэты адбыўся пасля сустрэчнага раз’езду з невядомым транспартным сродкам.
Калі хто-небудзь быў відавочцам аварыі, неадкладна паведаміце ў Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефонах: 6-46-22, 6-46-31, +375-29-6943233 або ў міліцыю па нумары 102.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga