Напярэдадні навагодніх святаў у Гродзенскай вобласці традыцыйна праходзіць акцыя “Мандарынкі дабра”. Яе мэта – не толькі парадаваць блізкіх водарам мандарынаў, але і прынесці рэальную дапамогу тым, хто асабліва мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

Актыўны ўдзел у гэтай ініцыятыве прынялі сем’і навучэнцаў 4 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Марыны Шыкутс і Уладзіслава Грабоўскага. Разам з бацькамі дзеці сабралі сродкі асабістай гігіены, якія хутка будуць дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзіцячы прытулак, а таксама апынуцца ў руках жыхароў раёна.

Менавіта такія неабыякавыя сем’і напаўняюць святы сапраўдным сэнсам – клопатам, цяплом і чалавечым удзелам. Няхай гэты ўчынак натхніць і іншых на добрыя справы!

Наталля СІВОВА,
класны кіраўнік 4 “Б” класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации