Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі.

У снежні спаўняецца трыццаць гадоў, як адкрыўся пажарны аварыйна-выратавальны пост № 13 у аграгарадку Раготна, і першым яго кіраўніком стаў Іван Ашмян. У межах праекта ён узгадвае, з чаго ўсё пачыналася, і паказвае фота, на якім побач з пажарнай машынай уся тагачасная каманда паста, а таксама верны сябар і вартаўнік – сабака Мухтар.

– Калі пачалася ваенізацыя, было вырашана адкрываць пажарны пост. Нам перадалі “ў спадчыну” будынак былога саўгаса “Раготна”, усе рамонты там рабілі сваімі рукамі, нават трэніровачную вежу самі ўзводзілі. Усё рабілі як для сябе. Акрамя таго, мелі самую вялікую ў раёне пажарную аўтацыстэрну “Урал”, ГАЗ-53. Працавалі на ёй шмат, нават калі выязджалі на аўтамабілі ў абласны цэнтр, калі не маглі дачакацца дома, асабліва ў зімовы час, бо машына была ўсепраходная, – расказвае Іван Іосіфавіч.

Іван Ашмян узгадвае той час як самы запамінальны ў жыцці, час маладосці, натхнёнай актыўнай працы. Уся каманда паста складалася з навічкоў, якія прыйшлі ў пажарную службу з сельскай гаспадаркі. Гэтыя людзі разам вучыліся, раслі прафесійна, дасягнулі высокіх вынікаў у рабоце.

– Як і цяпер, тады шмат увагі надавалася прафілактыцы пажараў і надзвычайных сітуацый, праверцы жыллёвага фонду. За асабовым саставам былі замацаваны Горкаўскі, Белагурнаўскі, Раготнаўскі сельскія саветы. Тады насельніцтва ў вёсках было шмат, – дадае ён. 

У невялікай камандзе паста кожны меў свае абавязкі і ў той жа час быў гатовы замяніць таварыша на рабоце. Напрыклад, калі камандзіры аддзяленняў знаходзіліся ў адпачынку, замяняў іх на працоўным месцы сам начальнік паста, вадзіцеляў “адпускаў” адпачываць старшы вадзіцель. Так і павялося з таго часу, як у фільме: адзін за ўсіх і ўсе – за аднаго, што на дзяжурстве, што ў рэальным жыцці.

Іван Ашмян узгадвае тыя не зусім далёкія часы з цеплынёй і настальгіяй. На заслужаным адпачынку ён не сумуе: уладкаваўся на працу ў адно з сельгаспрадпрыемстваў, аднак па першым званку гатовы адгукнуцца і прыбыць сустрэцца з калегамі.

Гэтым разам ён таксама – чаканы госць пажарнай часці ў Дзятлаве.

– Быў у час урачыстага адкрыцця новага будынка, ганарыўся, што з’яўляюся сведкам такой важнай для ратаўнікоў раёна падзеі, – адзначае Іван Іосіфавіч. – Гэта правільна, што з гадамі ўсё развіваецца, паляпшаюцца ўмовы і метады работы, каб ратаўнікі былі яшчэ больш эфектыўнымі ў самых нестандартных сітуацыях. Тыя, хто прысвячае сябе высакароднай справе выратавання людзей, дастойны гэтага.

– Ці можаце вы сцвярджаць, што ў ваш час было пажарнае братэрства?

– Вядома, было, і не толькі ў межах нашага паста, гэта сувязь не мае тэрміну даўнасці. Мінула 14 гадоў з таго часу, як я працаваў у Дзятлаўскім РАНС, аднак з былымі саслужыўцамі мы падтрымліваем сувязь не толькі ў прафесійныя святы два разы на год, а пастаянна. І калі некаму з іх спатрэбіцца мая дапамога, я заўсёды побач.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара, з архіва Івана Ашмяна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации