З пачатку года на водных аб’ектахнашай краіны зарэгістравана 463 здарэнні, уключаючы 52 з непаўналетнімі (за аналагічны перыяд 2024 года – 552 і 75 адпаведна), выратавана 208 чалавек, з якіх 135 – работнікамі АСВОДа, уключаючы 41 непаўналетняга. Ад утаплення загінула 255 чалавек, у тым ліку 11 непаўналетніх. На вадаёмах Гродзенскай вобласці патанула 26 чалавек(летась – 34), уключаючы аднаго непаўналетняга.

Паважаныя грамадзяне, памятайце, што з надыходам нават невялікіх маразоў на вадаёмах утвараецца спачатку тонкі нетрывалы лёд. Яго мінімальна бяспечная таўшчыня для аднаго чалавека павінна быць не менш за 7 см, для групы людзей – ад 15 см і больш. Катэгарычна забараняецца выходзіць на лёд, асабліва ў цёмны час сутак, у месцах моцнай плыні, правяраць трываласць ударам нагі, збірацца групамі ў адным месцы.

Не дапускайце знаходжання дзяцей без суправаджэння дарослых паблізу вадаёмаў, тым больш на лёдзе. Трэба растлумачыць, наколькі небяспечныя гульні на ім і каля вады, расказаць, што тонкі лёд можа праламацца ў любы момант.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации