Алена Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ”:

– У снежні нашу краіну чакае важнейшая палітычная падзея – пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Рашэнні форума маюць вялікае значэнне для вызначэння вектара развіцця дзяржавы.

Сярод прыярытэтных напрамкаў, вынесеных на абмеркаванне ў рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады, будуць нацыянальная дэмаграфічная бяспека – захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя і падтрымка сям’і; развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы і яшчэ пяць іншых.

Мяне, як лідара раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, кіраўніка арганізацыі сацыяльнай абароны, у першую чаргу, хвалюе пытанне дэмаграфічнай бяспекі, бо ад стану абароненасці грамадства і дзяржавы ад дэмаграфічных пагроз залежыць і сацыяльна-эканамічнае развіццё, абараназдольнасць і цэласнасць краіны.

Дзяржава праводзіць актыўную і фінансава затратную палітыку па стымуляванні нараджальнасці і падтрымцы сем’яў, якая аднак не можа кардынальна змяніць негатыўныя доўгатэрміновыя трэнды: нізкую нараджальнасць, старэнне, адток моладзі. Для рэальнага прарыву неабходны не толькі грашовыя выплаты, але і глыбокія сістэмныя змяненні: стварэнне больш прывабных эканамічных і сацыяльных умоваў для жыцця, кар’еры і выхавання дзяцей, павышэнне даверу да інстытутаў, рашэнне праблем смяротнасці. Без гэтага дэмаграфічная бяспека будзе заставацца адным з самых уразлівых месцаў у сістэме нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Усебеларускаму народнаму сходу трэба будзе распрацаваць канкрэтныя меры, скіраваныя на павышэнне якасці жыцця нашых грамадзян, надаўшы асаблівую ўвагу падтрымцы шматдзетных сем’яў, пенсіянераў.

Упэўнена, што кожнае прынятае на УНС рашэнне будзе падтрымліваць умацаванне стабільнасці і міру ў нашым агульным доме. Рашэнні форуму будуць скіраваны ў будучыню, і я веру, што разам мы зможам зрабіць Рэспубліку Беларусь яшчэ больш моцнай і працвітаючай!

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации