Афрыканская чума свіней – асабліва небяспечная вірусная хвароба. Яна прыводзіць да вялікага эканамічнага ўрону, які складаецца з 100-працэнтнага захворвання і смяротнасці ўсіх узроставых груп свіней.
Сімптомамі могуць быць: тэмпература 40,5-42 градусы; жывёлы маларухомыя, прыціскаюцца адзін да аднаго; кан’юнктывіт; на жываце, шыі, каля вушэй, на пятачку і хвасце становяцца прыкметныя чырвона-фіялетавыя плямы, дыярэя (часам з крывёй), ваніты, смага. Смерць звычайна надыходзіць на 1-5 дзень.
Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:
– утрымліваць жывёл належыць толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу свіней;
– выключыць наведванне асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі;
– прадухіліць пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёл і птушак;
– камбікорм, што выкарыстоўваецца для кармлення свіней, павінен быць завадской вытворчасці, а кармы – тэрмічна апрацаваныя;
– не купляйце мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;
– належыць неадкладна паведамляць аб усіх выпадках захворвання і гібелісвіней у дзяржаўную ветэрынарную службу і сельскі савет;
– не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іхутрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, у лясныя масівы;
– утылізацыю неабходна праводзіць у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
Рашэннем № 484 ад 27.10.2017 года Дзятлаўскага райвыканкама на тэрыторыі раёна вакол свінакомплекса Варакомшчына вызначана буферная зона: аграгарадок Круцілавічы, вёскі Варакомшчына, Данілавічы, Карыца-1, Рабкі, Аханяны, г. п. Наваельня, дзе забаронена ў прыватных падсобных гаспадарках і гаспадарках работнікаў свінагадоўчага комплексу ўтрымліваць свіней.
За дзеянні, якія пацягнулі за сабой узнікненне ачагоў афрыканскай чумы свіней і яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Акрамя таго, перавозка свіней і прадукцыі свінагадоўлі без ветэрынарных дакументаў будзе расцэнена як спроба распаўсюдзіць інфекцыю, і ў такіх выпадках прадукцыя падлягае канфіскацыі з наступнай утылізацыяй.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны інспектар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga