У Дзятлаве пад кіраўніцтвам Cтаршыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, на якім разгледжана тэма “Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Гродзенскай вобласці”. 

Удзел у форуме прымалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, намеснікі губернатара, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады і дэпутацкага корпусу пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, іншыя запрошаныя.

photo_2025-11-28_11-49-54.jpg

На пачатку пасяджэння Наталля Качанава абазначыла ключавыя прыярытэты ў рабоце з грамадзянамі:

– Колькасць зваротаў ад Гродзенскай вобласці ў Савет Рэспублікі павялічылася. Магчыма, некаторыя з іх неправамерныя, аднак і такія пытанні таксама трэба тлумачыць і даводзіць людзям. Бо, калі яны звяртаюцца раз за разам, гэта дрэнна. Аднак у гісторыі ёсць і станоўчы бок: у вас павялічылася паступленне зваротаў да сенатараў. Трэба радавацца, бо людзі ідуць і ведаюць, што ім дапамогуць.

Асаблівую ўвагу спікер надала гатоўнасці ўлады да дыялогу і збору прапаноў для абнаўлення закона “Аб зваротах грамадзян”, яна папрасіла ўдзельнікаў форуму ўносіць свае ідэі і пажаданні, якія дапамогуць зрабіць работу ў гэтым напрамку больш якаснай.

Спынілася Наталля Качанава і на прыярытэтных задачах і кірунках работы на наступную пяцігодку:

– Усе вы ведаеце, што ў бліжэйшы час на пасяджэнні Усебеларускага народанаг сходу будзе разгледжана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Нядаўна прайшло пасяджэнне Прэзідыума УНС, дзе Аляксандр Лукашэнка дакладна абазначыў тыя падыходы, якія павінны быць у ёй улічаны. Чырвонай лініяй там праходзіць тое, што сугучна сённяшняму нашаму абмеркаванню. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што наступная пяцігодка – час, калі мы павінны ўбачыць новую якасць жыцця нашых людзей і павышэнне дабрабыту. Прыярытэты, якія вызначаны, ідуць ад жыцця, вось чаму важна, працуючы з людзьмі, выдзяляць галоўныя пытанні, якія хвалююць грамадзян: здароўе нацыі, дэмаграфічная бяспека, якасць жыцця, якая ўключае будаўніцтва жылля, рамонт і будаўніцтва дарог, іншае. Усё гэта асноўваецца на перадвыбарнай праграме кіраўніка дзяржавы. Улічылі і такія важныя прыярытэты, як моцныя рэгіёны, турызм, новыя тэхналогіі, лічбавізацыя – усяго іх сем. Цяпер важна ўлічыць, што трэба зрабіць для рэалізацыі.

Працуючы са зваротамі на Гродзеншчыне, мы для сябе зрабілі выснову, што самая праблемная сфера – гэта камунальная, і большасць пытанняў тычылася менавіта яе, на другім месцы – зямля і зямельныя пытанні, асабліва ў сельскай мясцовасці, на трэцім – пытанні аховы здароўя.

У час больш дэталёвага разгляду тэмы начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Шэка расказаў аб рабоце са зваротамі, якія паступілі ў Савет Рэспублікі ад грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскай вобласці.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук патлумачыў, як са зваротамі працуе абласны выканаўчы камітэт. Эфектыўнасць такой работы ў камунальнай сферы ацаніў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” Сяргей Пятроў. Аб арганізацыі разгляду зваротаў грамадзян па пытаннях землеўпарадкавання ў Гродзенскай вобласці расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Навагран. Са справаздачай аб удасканаленні сістэмы ўзаемадзеяння органаў улады з насельніцтвам у горадзе Гродне, актуальных пытаннях і праблемах развіцця выступіў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.

photo_2025-11-28_11-50-19.jpg

Лейтматывам на працягу сустрэчы праходзіла думка аб тым, што кожны зварот павінен быць разгледжаны, і калі прыняцця станоўчага рашэння па ім заканадаўча не прадугледжана, трэба дэталёва тлумачыць гэта чалавеку, і ўвогуле, уважлівае і станоўчае стаўленне да заяўніка часам іграе вызначальную ролю.

Ірына СТЫРНІК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, grodnonews.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации