Навучальны семінар па выкананні заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспецы, а таксама па абмеркаванні галоўных тэм Адзінага дня інфармавання прайшоў у ДРБУ-119 горада Дзятлава. На ім прысутнічалі спецыялісты зацікаўленых службаў.

На семінары былі прыведзены прыклады выпадкаў вытворчага траўматызму, якія, на жаль, адбыліся сёлета ў раёне, іх два, а таксама статыстыка вобласці: 67 выпадкаў, з іх 15 – са смяротным зыходам і 52 – з цяжкімі наступствамі.

На выкананнях патрабаванняў пажарнай бяспекі на прадпрыемстве спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, прывёў лічбы статыстыкі пажараў  у рэспубліцы, вобласці, раёне. Ён пазнаёміў прысутных з нарматыўнымі дакументамі, веданне якіх  абавязковае пры арганізацыі работы на прадпрыемстве, параіў дома абавязкова ўстанавіць АПА, які своечасова папярэдзіць пра небяспеку, расказаў, дзе яго можна набыць.

Інспектар энергагазінспекцыі Вячаслаў Пятраш нагадаў правілы тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў, спыніўся на найбольш тыповых памылках, прывёў прыклады трагічных выпадкаў, якія здарыліся за апошні час у працоўнай сферы прысутных.

Аб прафілактыцы інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў расказала інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня, нагадаўшы, што з 2019 года працуе дзяржаўны праект “Здаровыя гарады і пасёлкі”, да яго ў нашым раёне адным з першых далучыліся аграгарадок Круцілавічы,затым і горад Дзятлава.

Пазнаёміла з акцыямі, якія праходзяць цяпер у раёне, па прафілактыцы дыябету і анкалагічных захворванняў.

На сустрэчы прысутнічалі медыкі цэнтральнай раённай бальніцы з прапановай бясплатнай вакцынацыі на рабочым месцы ад грыпу. Таксама жадаючыя маглі правесці ВІЧ-тэст, каб зрабіць сабе самадыягностыку, памераць узровень глюкозы ў крыві.

Памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык нагадала пра неабходнасць праходжання папярэдніх, перыядычных медыцынскіх аглядаў у арганізацыі, прааналізавала ўзровень захваральнасці ў ДРБУ-119, заклікала сачыць за сваім здароўем.

У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва працавала група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага. Начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Петрукевіч паведаміў прысутным пра самыя распаўсюджаныя схемы кіберзлачынстваў, як іх распазнаць і з імі змагацца. Прывёў прыклады ахвяраў, у тым ліку і ў нашым раёне, якія трапілі на хітрасць ашуканцаў, заклікаў бацькоў цікавіцца справамі сваіх дзяцей, дзе і на якіх сайтах яны “завісаюць”, з кім сябруюць у інтэрнэце.

Прысутныя паглядзелі фільм “Гэтага магло і не быць”, падрыхтаваны Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации