У час школьных канікулаўу Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера “Усмешка”сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ладзілася  гульня-падарожжа з тэатральнай пастаноўкай “Па дарогах казак”. Дзеці адправіліся ў чароўны свет літаратурных і казачных герояў.

Каб атрымаць казачны сюрпрыз, патрэбна было прайсці ўсе выпрабаванні, якія іх чакалі на станцыях: “Пушкинскае лукамор’е”, “Хатка Бабы Ягі”, “Казачныя дэтэктывы”.

І калі ўсе выпрабаванні былі пройдзены, казачная дарога прывяла да фіналу – дзяцей чакаў цудоўны сюрпрыз: лялечны спектакль “Як вожык шчасце шукаў”. Гэта стала ўзнагародай за актыўнасць, дапытлівасць і добры настрой. Дзеці з захапленнем назіралі за прыгодамі вожыка, які знайшоў шчасце ў сяброўстве, дабрыні і цеплыні. Спектакль стаў сапраўдным святам душы для кожнага маленькага ўдзельніка.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации