Восень – лепшы час рабіць запасы садавіны і агародніны на зіму. А самы багаты выбар прадуктаў, вядома, на кірмашах. 4 кастрычніка яны праходзілі ў гарпасёлках Наваельня і Казлоўшчына, аграгарадку Гезгалы.

У Наваельні з самага ранку пачаўся актыўны продаж. ААТ “Граніт-Агра” прывезла кукурузу, пшаніцу, трыцікале, ячмень, жыта, авёс. Таксама зерне прадавалі і прыватныя фермеры, найбольшым попытам карысталася пшаніца. Ажыўлена было каля машын з агароднінай. Вельмі хутка распрадало бульбу ААТ “Дварэц-Агра” (чатыры тоны), і доўгая чарга ўтварылася каля машын КСУП “Жукоўшчына”, дзе прапаноўвалі бульбу (прывезлі 10 тон), моркву, буракі, цыбулю і капусту.

З Навагрудка фермеры прывезлі саджанцы яблыняў – па 15 рублёў, сліў і груш – па 20, персікаў і абрыкосаў – па 25, маліны – па 5. Аматары мёду маглі набыць яго па 15 рублёў за кілаграм.

– Сёння не хапіла людзям пшаніцы і яблыкаў, таксама пыталіся, чаму няма рыбы. У наступную суботу на кірмашы павінны быць дзве машыны з рыбай і больш агародніны, – расказала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч.

Нагадваем, што 11 кастрычніка сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Казлоўшчыне, Наваельні, Гезгалах, 18 кастрычніка – у Дзятлаве.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации