На базе Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся педагагічны дыялог маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам аддзела адукацыі, прафсаюзным актывам, настаўнікамі, метадыстамі “Да вяршыняў педагагічнага майстэрства”.

З 15 жніўня да выканання сваіх працоўных абавязкаў у раёне прыступілі 8 маладых педагогаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыялога звярнулася начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская. Яна падкрэсліла, што настаўнік – гэта не проста прафесія, а перш за ўсё  прызванне любіць дзяцей, якое патрабуе ад чалавека ўсіх яго сіл, служэнне, якое не ведае канікулаў і перапынкаў:

– Педагог – няпростая прафесія, і вельмі  хацелася б, каб яна вас радавала, каб ніякія перашкоды не прымусілі вас звярнуць з выбранага шляху. Не бывае нявырашаных праблем, вы ў любы час можаце да нас звярнуцца па дапамогу.

Аб працоўных гарантыях для маладых педагагічных работнікаў паведаміла старшыня раённай арганізацыі  Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова. На пытаннях забеспячэння спрыяльных арганізацыйна-метадычных умоў для прафесійнага станаўлення маладога спецыяліста падрабязна спыніліся супрацоўнікі раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

На ўзгадненне планаў работы з маладымі калегамі была  накіравана дыягностыка прафесінага ўзроўню педагога, праведзеная кіраўнікамі раённых метадычных фарміраванняў – настаўніцай гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталляй Клімец і намеснікам загадчыка дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава Святланай Іода.

Яркім прыкладам актыўнай працоўнай дзейнасці стала работа настаўніцы англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Карыны Папко, прозвішча якой занесена ў Кнігу славы маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці і якая прыняла актыўны ўдзел у абласным конкурсе “SuperПРОФИ-2025” і стала яго лаўрэатам. Яна падзялілася сваім меркаваннем аб неабходнасці такіх конкурсаў, якія праводзяцца для маладых спецыялістаў, бо менавіта яны павышаюць упэўненасць у сваіх сілах і матывацыю працягваць сваё далейшае развіццё.

Праведзены педагогам-псіхолагам Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Інгай Кашко псіхалагічны інтэрактыў “Матывацыйны кактэйль”  паказаў, што ў педагагічны калектыў Дзятлаўшчыны ўлілася моладзь, якая не проста будучае краіны, а яе самы актыўны стваральнік.

Сустрэча прайшла паспяхова і пакінула станоўчыя ўражанні ва ўсіх яе ўдзельнікаў. Маладая настаўніца англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Вераніка Няволіна падкрэсліла, што мерапрыемства стала выдатнай пляцоўкай для натхнення, жадання і імкнення кожнага спецыяліста да педагагічнага майстэрства праз цеснае супрацоўніцтва з вопытнымі калегамі.

Алена ЖАДЗЕЙКА,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации