У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Марыя Мятліцкая “Верны муж”. Гераіня гэтага рамана ўсё жыццё чакала шчырых слоў кахання ад свайго мужа і выявіла іх… у пісьмах іншай жанчыне. Толькі яго сэрца, на жаль, належала іншай. Хто вінаваты ў гэтай трагедыі?

Насця Арлова “Паглядзі ў мае вочы”. Гэта псіхалагічны раман, які паказвае, да чаго могуць прывесці няправільныя рашэнні. Ці магчыма іх выправіць? Ці давядзецца жыць з цяжкімі наступствамі? Галоўнай гераіні трэба будзе даведацца адказы на гэтыя пытанні, прайшоўшы доўгі шлях – да каханага чалавека і да сябе.

Яўгенія Аляксандрава “Залатая нявеста”. Агата дзі Эмеры – адзіная дачка аднаго з самых багатых прадпрымальнікаў. Яна атрымала выдатную адукацыю і марыць заняць месца бацькі. Аднойчы гэта адбылося. Але нездарма кажуць: бойцеся сваіх жаданняў, яны маюць уласцівасць ажыццяўляцца.

Юлія Лаўрашына “Жывая вада”. Гэта глыбокае даследаванне тэмы кахання і яе ролі ў жыцці чалавека. Аповед вядзецца пра тое, як каханне можа як разбураць, так і ўратаваць, падарыўшы надзею і магчымасць падняцца над цяжкасцямі.

Анастасія Дэба “Выкрадаючы зоркі”. Да чаго прыводзяць нас старыя памылкі? І ці можа выбар, зроблены ў мінулым, вызначыць нашу будучыню?

Тэдзі і Рафіян абсалютна розныя. Здавалася, гэтыя двое ніколі не павінны былі сустрэцца. Але яны нечакана сутыкаюцца…

Запрашаем нашых чытачоў!

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации