Пытанне: да чаго могуць прывесці сямейныя сваркі? Што прадугледжана законам за такія правапарушэнні?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:
– Часта “правакатарам” сямейных скандалаў з’яўляецца сістэматычнае ўжыванне спіртных напояў, у выніку чаго чалавек губляе самакантроль. Нават нягледзячы на ўмяшанне ў сямейны канфлікт міліцыі ўсё можа паўтарыцца. Таму своечасовае ўзбуджэнне крымінальных спраў дапамагае прадухіліць учыненне такіх больш цяжкіх злачынстваў, як забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Да злачынстваў супраць жыцця і здароўя адносяцца: артыкул 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – наўмыснае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (пакаранне: ад 6 да 25 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне); артыкул 147 – наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў, пазбаўленне волі ад 3 да 15 гадоў); артыкул 149 – наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (ад штрафу да папраўчых работ да 2 гадоў, абмежаванне або пазбаўленне волі да 5 гадоў); артыкул 154 – наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут ці сістэматычнае нанясенне пабояў (ад штрафу да абмежавання або пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў).
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga