Супрацоўнікі Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў праверылідвапрадпрыемствыў сферы абароту жывёлагадоўчай прадукцыі.

У першым выпадку ветэрынарны доктар, які ведаў аб наяўнасці абмежаванняў для адпраўкі жывёлы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на забой, і яго начальнікутаілі гэты факт і аформілі ветэрынарнае пасведчанне на адпраўку буйной рагатай жывёлы на мясаперапрацоўчае прадпрыемства. Гэтым яны стварылі пагрозу вытворчасці мясной прадукцыі, якая ўтрымлівала ў сваім саставе небяспечныя для здароўя чалавека лекавыя сродкі. На кіраўніка і ветэрынарнага доктара ўзбуджана крымінальная справаза службовую падробку.

Другім негатыўным  прыкладам з гэтай галіны стала праверка аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў, якое займаецца вытворчасцю мясной прадукцыі (уключаючы тушонку). У дадзеным таварыстве былі выяўлены наступныя парушэнні:біялагічныя адходызахоўваліся ў аўтамабілі-фургоне на вуліцы, але па-за тэрыторыяй ТАА, дзе недалёка быў выкапаны катлаван (цікава, у якіх мэтах?!); не выконваўся тэмпературны рэжым пры захоўванні гатовай прадукцыі; у вытворчым працэсе быў задзейнічаны работнік, які не меў санітарнай кніжкі; не абсталяваны дэзбар’ер і кацельня; парушаўся парадак маркіроўкі і ўлік гатовай прадукцыі.

У выніку агульны памер штрафных санкцый да ТАА і яго кіраўніка склаў больш за 5 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, у Дэпартамент па ветэрынарнай дзейнасці накіравана інфармацыя аб выключэнні таварыства з рэестра перапрацоўшчыкаў мясной прадукцыі.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации