У новым фармаце сустрэчу ў рамках Адзінага дня інфармавання з жыхарамі вёскі Падвялікае правяла група намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, у саставе якой былі галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, а таксама да іх далучылася старшыня Казлоўшчынскага сельскага савета Ала Гародка.




З вяскоўцамі яны сустрэліся каля аўтамагазіна. Была абмеркавана не толькі асноўная тэма “Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды”, але і пытанні гандлёвага, сацыяльнага, медыцынскага абслугоўвання жыхароў Падвялікага. Людзі настроены пазітыўна, размова прайшла ў канструктыўным русле.





Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
нашелучшее #нашалепшае