Абласная акцыя пад такой назвай праходзіць на Дзятлаўшчыне з 15 верасня па 21 кастрычніка.

Яна заклікана скіраваць увагу на адно з важнейшых правоў дзяцей – гадавацца ў сям’і, якога пазбаўлены дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

У Беларусі для такіх непаўналетніх прадугледжаны сацыяльныя гарантыі і льготы, але яны не заменяць цяпло сямейных адносінаў, таму кожнаму дзіцяці найперш неабходны клапатлівыя бацькі. 

Сумесна з педагогамі ўстановаў адукацыі раёна спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ў час акцыі праводзяць шырокую інфармацыйна-тлумачальную работу з дзятлаўчанамі аб магчымых формах уладкавання дзяцей у сем’і. Папулярызуецца станоўчы вопыт выхавання дзяцей у прыёмных, апякунскіх сем’ях, дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Запланавана правядзенне раённага этапу конкурсу чытачоў “Аб сям’і пагаворым” сярод выхаванцаў такіх замяшчальных сем’яў.

У перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў да Тыдня бацькоўскай любові будзе арганізавана выстава фотакалажоў “Сям’я – гэта …” аб жыцці ў прыёмных, апякунскіх сем’ях, дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Адміністрацыя цэнтра звяртаецца да дзятлаўчан: паважаныя жыхары раёна, калі вашы сэрцы адкрыты для дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без бацькоў, калі вы гатовы падарыць дзіцяці сям’ю і шчаслівае дзяцінства, мы запрашаем вас стаць замяшчальнымі бацькамі.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай (тэлефон 6-41-45) або да дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярыны Сяргееўны Ляўкевіч (тэлефон 3-00-76).

Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
дырэктар СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации