БРПА-35: ствараем будучыню разам!
У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў тэматычны тыдзень “#БРПА-35”, прымеркаваны да дня нараджэння арганізацыі.

Стартам мерапрыемства стала афармленне стэнда “БРПА-35: ствараем будучыню разам!”. На працягу тыдня навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога Instagram-чэленджа “Піянеры новага пакалення – 3.5”, у рамках працоўнай флэш-акцыі “#Працуем разам, перамагаем разам!” сабралі пластык і макулатуру, удзельнічалі ў раённым фота-трэйсеры“#Краіна піянерыя на ўсе часы!”, анлайн-форуме “Піянерыя: натхняе новае пакаленне!”, на якім абмяркоўваліся пытанні, што датычацца стварэння раённага сацыяльна значнага праекта “#БРПА і БРСМ: аб’ядноўваем моладзь для вялікіх здзяйсненняў!”.
Погляд на жыццё за кратамі
Навучэнцы 8-11-ых класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі папраўчую калонію-пасяленне № 26 у Гезгалах.

Гэта экскурсія стала не толькі пазнавальнай, але і важнай часткай прафарыентацыйнай работы: школьнікі даведаліся аб розных прафесіях, звязаных з сістэмай правапарадку, прымерылі спецадзенне і атрыбуты – шлемы, наручнікі, бронекамізэлькі, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі калоніі.
Пасля кароткага інструктажу аб правілах паводзін і бяспекі навучэнцы агледзелі ўмовы жыцця зняволеных, даведаліся, якія меры прымаюцца для іх рэабілітацыі. Пагутарылі са зняволенымі, якія адбываюць пакаранне за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і крадзеж з рэцыдывам. Навучэнцы задавалі пытанні, а асуджаныя дзяліліся сваімі гісторыямі, расказваючы пра тое, як важна рабіць правільны выбар і пазбягаць злачынных шляхоў.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga