Тэма

У цёплыя восеньскія дні прыемна пайсці ад гарадской мітусні на прыроду, падыхаць хвойным водарам, паслухаць спевы птушак.

Праблема

У лесе можна заблукаць, і вандроўка скончыцца вялікімі непрыемнасцямі для чалавека і яго блізкіх.

Слова спецыяліста

Ірына Яновіч, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Лес прываблівае прыгажосцю і цішынёй, аднак гэта ідылія кожны год становіцца прычынай трагедый. Нездарма ратаўнікі рэгулярна нагадваюць людзям, што лес не даруе памылак. Як праваахоўнік на гэты конт параю ўсім прытрымлівацца галоўнага правіла, якое можа ўратаваць жыццё: пра свой маршрут заўжды расказвайце блізкім. Многія падумаюць: “Што можа пайсці не так у знаёмых мясцінах, усяго за некалькі кіламетраў ад дачы?”. На справе – усё што заўгодна. Чалавек можа спатыкнуцца і траўмавацца, упасці ў яму, якая не была бачнай у густой траве, проста заблукаць і страціць арыенціры ў азарце ціхага палявання. Мабільны тэлефон разраджаецца, крыкаў аб дапамозе ў гушчары далёка ад людзей могуць і не пачуць. Так прыемная прагулка ператвараецца ў барацьбу за выжыванне. Менавіта ў гэты момант шанцы чалавека, які заблукаў, напрамую залежаць ад таго, ці ведаюць іншыя, дзе яго шукаць.

Што паведаміць перад вандроўкай

  • Куды менавіта ідзяце: назву ляснога масіву, бліжэйшага да яго населенага пункта;
  • апісаць маршрут, па якой сцежцы пойдзеце, арыенціры (возера, рака, вёска);
  • абазначыць мэту вандроўкі (збор грыбоў, ягад, прагулка);
  • расказаць пра свой транспарт і дзе яго мяркуеце пакінуць;
  • назваць прыкладны час свайго вяртання або выхаду на сувязь, каб блізкія ведалі, калі пачынаць дзейнічаць.

Што рабіць, калі заблукалі

  • Спыніцца, бо паніка – галоўны вораг, лепш прысесці, папіць вады і супакоіцца;
  • патэлефанаваць і расказаць аб сітуацыі блізкім, назваць апошнія арыенціры, якія бачылі, а калі сувязі няма – падняцца на ўзвышша ці выйсці на адкрытую прастору;
  • набраць нумар 112, які працуе нават пры адсутнасці сеткі вашага аператара, дакладна патлумачыць дыспетчару, што заблудзілі, выконваць яго інструкцыі і эканоміць зарад тэлефона;
  • падаваць знакі: свісцець, стукаць палкай па дрэве, ісці на шум машын, іншыя гукі цывілізацыі, ноччу можна свяціць ліхтарыкам.

Парада

Сапраўдная адказнасць перад сабой і блізкімі – гэта не ўзяць кошык для грыбоў, а сабраць з сабой тое, што ў экстраннай сітуацыі выратуе жыццё і папярэдзіць родных пра сваё месцазнаходжанне.

Ірына СТЫРНІК         

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации