Гэта народная мудрасць набывае сакральны сэнс у сферы сельскай гаспадаркі. Аграрыі раёна актыўна вядуць сяўбу азімых культур, дакладна разумеючы, што, каб атрымаць дастойны ўраджай, варта ўважліва падыходзіць не толькі да падрыхтоўкі насення, але і да тэхналогіі высеву.

Аб тым, як ідзе асенняя пасяўная кампанія ў ААТ “Дварэц-Агра”, расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Дзяніс Тамкевіч:

– Сёлета надвор’е нам зрабіла нямала сюрпрызаў, таму зацяжное жніво супала з тэрмінамі сяўбы азімага рапсу. Склалася неардынарная сітуацыя, якая патрабавала адпаведных рашэнняў. Мы першыя ў раёне пачалі сеяць рапс 12 жніўня, да сезона набылі новую сеялку дакладнага высеву “KUHN” з шырынёй захопу 8 метраў, падабралі адпаведныя палеткі для яе максімальна прадукцыйнай работы. 110 гектараў культуры пасеялі па безадвальнай тэхналогіі strip-till (без папярэдняй падрыхтоўкі глебы), для гэтага арандавалі сеялку ў Мастоўскім раёне, астатнія 390 гектараў – па традыцыйнай тэхналогіі.

Па завяршэнні сяўбы рапсу аграрыі прадпрыемства прыступілі да сяўбы збожжавых культур, планавая лічба якой – 1610 гектараў. Насенне падрыхтавана і апрацавана ў поўным аб’ёме, сейбіты зараджаны на максімальны вынік.

– Для работ выкарыстоўваем сваё насенне, эліту набываем для правядзення абнаўлення гатункаў, часткова насенне ўжо завезена, гэта работа прадаўжаецца ў планавым рэжыме, – дадаў Дзяніс Зянонавіч. – У якасці эксперыменту 52 гектары зерневых культур таксама былі пасеяны з дапамогай сцерневай сеялкі. Цяпер сеем азімы ячмень гатунку “дыпла” першай рэпрадукцыі і будзем прадаўжаць сяўбу азімых культур без перапынкаў да поўнага завяршэння, выкарыстоўваючы розныя варыянты падрыхтоўкі глебы. Таксама сёлета ўпершыню будзем сеяць зялёнаўкоснае азімае жыта, якое добра каціруецца на рынку сельгаспрадукцыі.

Разам з Дзянісам Тамкевічам накіроўваемся на поле, дзе сяўбу азімага ячменю вядзе вопытны механізатар Аляксандр Кастусік.

–  Пасяўную пачалі яшчэ ў час уборачнай кампаніі, але намалаціць дзве тысячы тон усё ж паспеў, дзякую за такую магчымасць, – расказвае ён. – Таксама хачу падзякаваць кіраўніцтву прадпрыемства за тое, што даверылі мне новую магутную тэхніку – сёлета атрымаў энерганасычаны трактар МТЗ-3522 і сеялку, аб’ём бункера якой 5500 літраў, і гэтага хапае больш чым на 20 гектараў поля. Усё гэта станоўча ўплывае на прадукцыйнасць працы. Планы на пасяўную вялікія, найперш – істотна пераўзысці свой мінулагодні вынік. Радуе, што за выкананне пэўных аб’ёмаў сяўбы будзе налічана прэмія. 

Заўважым, што праца Аляксандра Вячаслававіча ў пашане ў кіраўніцтва гаспадаркі: механізатар з энтузіязмам бярэцца за новыя складаныя заданні, якія паспяхова і хутка выконвае дзякуючы свайму багатаму вопыту і майстэрству.

На падвозцы насення працуе вадзіцель аўтамабіля МАЗ Сяргей Лагута. Больш за дзесяць гадоў ён працаваў механізатарам на Дварэцкім ільнозаводзе і чацвёрты год – у ААТ “Дварэц-Агра”.

– Работа на аўтамабілі крыху лягчэйшая па нагрузцы, чым на трактары. Па стане здароўя вымушаны быў выбрать такі від дзейнасці. Як толькі прыйшоў, атрымаў новую машыну. Мне падабаецца, няма на што скардзіцца, – расказвае Сяргей Мікалаевіч. – Папрацаваў сёлета на вясновай сяўбе, на ўборачнай кампаніі, дзе ўзяў сваю тысячу тон перавезенага збожжа. Таксама падвозіў паліва да тэхнікі. На жніве здаралася часам працаваць і дапазна, каб разам хутчэй выканаць задачу. Нагрузкі хапае, але і аплата дастойная.

– Якія планы на бліжэйшы час?

– Як і ва ўсіх, хто тут працуе: прадоўжым нарыхтоўку кармоў, хутка будзем жаць кукурузу, а там і зіма, калі пайду ў адпачынак. Буду набірацца сіл да новага сезона.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации