Пытанне: мой сусед прыходзіць з працы ў другую змену пасля 23 гадзін і пачынае рабіць дробны рамонт у кватэры, ствараючы пэўны шум. Ці законна гэта?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам з 23 да 7 гадзін грамадзяне не павінны здзяйсняць дзеянні, якія ствараюць вібрацыю і шум (іграць на музычных інструментах, моцна гаварыць і спяваць, выконваць бытавыя (рамонтныя) і разгрузачна-пагрузачныя работы, рэзка зачыняць дзверы і іншае).
За такія дзеянні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічыняў, што складае 420 рублёў. За падобнае паўторнае парушэнне на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання штраф будзе ў памеры да 30 базавых велічыняў – 1260 рублёў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga