Наркаманія — псіхічнае захворванне, якое ўзнікае пры ўжыванні наркотыкаў не па медыцынскіх паказаннях. Не існуе наркотыкаў, якія не выклікалі б залежнасці, і не існуе людзей, для якіх наркотыкі не былі б небяспечныя.

Даступнасць наркотыкаў — асноўная прычына наркаманіі. У Рэспубліцы Беларусь праблема барацьбы супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з’яўляецца важным напрамкам палітыкі дзяржавы. Тых, хто спрабуе зарабіць на “атрутным зеллі”, рана ці позна напаткае сур’ёзнае пакаранне.

На жаль, прыклады парушэння антынаркатычнага заканадаўства ёсць і на Дзятлаўшчыне. Так, у навагоднюю ноч каля аднаго з дамоў па вуліцы Навагрудскай райцэнтра супрацоўнікі раённай міліцыі затрымалі трыццацітрохгадовага мясцовага жыхара. Мужчына ў сваёй аўтамашыне захоўваў 0,2322 грама наркатычнага рэчыва — марыхуаны. А пры затрыманні, выходзячы з машыны, каб пазбегнуць адказнасці, выкінуў з адзення папяровы скрутак з марыхуанай вагой 0,2848 грама.

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў на парушальніка крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае без мэты збыту захоўванне наркатычных сродкаў). У час расследавання былі выяўлены факты збыту наркатычных сродкаў. У сувязі з гэтым крымінальную справу перакваліфікавалі ў частку 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае з мэтай збыту захоўванне наркатычных сродкаў). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации