На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца прыемныя сюрпрызы для дзяцей у рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу”.

Удвая ўрачыстым выдаўся Дзень ведаў у дзіцячым доме сямейнага тыпу Аляксандра і Марыны Русаўскіх у Дзятлаве, куды прыехалі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Да новага навучальнага года хлопчыкам і дзяўчынкам, якія гадуюцца ў сям’і, госці прывезлі карысныя падарункі ад раённых аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі дзіцячы фонд”.

– З 1 жніўня па 20 верасня ў нашай краіне прадаўжаецца акцыя “Збяром дзяцей у школу”, – нагадалі вялікай сям’і Вадзім Аляксандравіч і Марына Яўгеньеўна. – Мы далучаемся да гэтага мерапрыемства і прывезлі для вас канцылярскія прылады і іншыя рэчы, якія дапамогуць хадзіць у школу прыгожымі і шчаслівымі.

Госці пажадалі дзецям моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, быць стараннымі і мэтанакіраванымі, дабівацца высокіх вынікаў і каб навучальны год прынёс добрыя адзнакі і пазітыўныя эмоцыі.

Падарункі ў рамках акцыі ад гэтых грамадскіх аб’яднанняў, Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз” і Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” атрымалі яшчэ дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і жывуць у прыёмных сем’ях.

Як расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, на Дзятлаўшчыне на 1 верасня ў рамках акцыі “Збяром дзяцей у школу” з раённага бюджэту дапамога аказана 577 навучэнцам з 268 шматдзетных сем’яў, якія вучацца ва ўстановах спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Актыўна далучыліся да добрай справы арганізацыі раёна, дзе працуюць бацькі, грамадскія аб’яднанні “Белая Русь”, “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі саюз жанчын”, Таварыства Чырвонага Крыжа.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара і ўдзельнікаў акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации