Як і заўжды, першы вераснёўскі дзень паклікаў дзяцей за вучнёўскія парты. У Хвінявіцкай сярэдняй школы сёлета ён незвычайна ўрачысты. Ёй споўнілася 50 гадоў.

1 верасня 1975 года – гістарычны момант для дзяцей, бацькоў і ўсёй грамадскасці вёскі Хвінявічы. Першая лінейка, першая класная гадзіна ў новым будынку, дзе яшчэ пахла свежай фарбай і новай мэбляй. Тут усё здавалася незвычайным: новыя спартыўная і актавая залы; у кабінеце фізікі – прыборы; біялогіі – муляжы, гербарыі, схемы, карціны. Але час не стаіць на месцы. Паўстагоддзя школа кожны год прымае навучэнцаў і адпраўляе ў дарослае жыццё выпускнікоў.

З гэтай нагоды тут адбылося святочнае мерапрыемства “Любімых вокнаў незгасальнае святло”. Права адкрыць свята гучаннем першага школьнага званка было прадастаўлена першаму дырэктару Леаніду Сцяцко і навучэнцы 1 класа 2025 года Аляксандры Зарубінай.

Удзел у мерапрыемстве прыняла  начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Лашкоўская, яна ўручыла лісты падзякі працоўнаму калектыву ўстановы адукацыі.

Ветэран працы Еўдакія Улога праз відэазварот павіншавала ўсіх са святам,  пажадала творчага плёну, дала жыццёвы наказ прысутным. Словы віншавання выказала і Марыя Даўгач, якая шмат гадоў кіравала школай.

У час канцэртнай праграмы, у якой прынялі ўдзел артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, прагучала нямала добрых слоў у адрас   школы і яе работнікаў. Узгадалі і тых педагогаў, якія сваёй дзейнасцю ўпісалі ў гісторыю адукацыі залатыя радкі. Мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, каго ўжо няма сярод нас.

Сёння Хвінявіцкая сярэдняя школа выглядае сучасна і прыгожа. Яна займае адно з пачэсных месцаў сярод установаў адукацыі раёна. Няхай наперадзе нас чакаюць новыя здзяйсненні, поспехі і радасныя моманты, а сімвалам росту, адзінства і надзеі на будучыню стане закладзеная напрыканцы алея.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца  Хвінявіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации