Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна з трыццаці чалавек, у састаў якой увайшлі прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпусу, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, 28 жніўня накіравалася ў Гродна для ўдзелу ў грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь адзіная”.






Традыцыйна гэты рэспубліканскі інфармацыйна-асветніцкі форум праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства, які ў 2021 годзе ўказам Прэзідэнта вызначаны дзяржаўным святам і адзначаецца 17 верасня.
Сёлета акцыя “Беларусь адзіная” стартавала ў Барысаве 26 жніўня. Удзел у сустрэчы прымалі прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, партый, ідэалагічнага звяна, моладзь. Такія ж форумы прадаўжаюцца ў іншых рэгіёнах, а завершацца яны напярэдадні Дня народнага адзінства.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga