У Гродне, на базе аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), адбыўся экспертны дыялог, прысвечаны дзяржаўнай моладзевай палітыцы пры ўдзеле старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюта.

Сустрэча аб’яднала прадстаўнікоў абласнога і мясцовых Саветаў дэпутатаў, экспертаў БІСД, лідараў моладзевых арганізацый, маладых аналітыкаў і працуючую моладзь вядучых прадпрыемстваў і арганізацый.

Дыялогавая пляцоўка стала працягам маштабнага сацыялагічнага даследавання “Аб жыццёвых стратэгіях працуючай моладзі Гродзенскай вобласці”, якое ахапіла больш за дзве тысячы рэспандэнтаў. Яго вынікі паслужылі асновай для абмеркавання ключавых напрамкаў дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

Аб сваім удзеле ў дыялогу і ключавых пытаннях, якія абмяркоўваліся ў ходзе яго, расказала дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, член моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Марына Нячай:

– Я згодна з меркаваннем удзельнікаў дыялогу аб тым, што моладзь з’яўляецца стратэгічным рэсурсам нашай краіны. У ролі эксперта адзначыла, што давер да яе расце на дзяржаўным узроўні. Аб гэтым сведчыць той факт, што кіруючыя кадры маладзеюць, сёння людзі ад 30 гадоў ужо ўзначальваюць установы адукацыі, прадпрыемствы, да іх меркавання прыслухоўваюцца, а часам нават вучацца. Таксама звярнула ўвагу на актыўную грамадзянскую пазіцыю моладзі Гродзеншчыны, якая мае шырокае прадстаўніцтва ў палітычных і грамадскіх аб’яднаннях, падзялілася асабістым вопытам удзелу ў рабоце VII Усебеларускага народнага сходу.   Слушныя ідэі, стартапы, смелыя ініцыятывы маладых людзей маюць магутную дзяржаўную падтрымку ў нашай краіне.  Атрымаўся глыбокі, насычаны экспертны дыялог, у ходзе якога былі абмеркаваны самыя актуальныя і вострыя пытанні моладзевай палітыкі. У ліку іх – замацаванасць моладзі на першых працоўных месцах, асабліва ў сельскай мясцовасці, і спосабы яе павышэння. У планах – прысвяціць гэтай тэме адну з бліжэйшых сесій абласнога Савета дэпутатаў.

Прыемна было назіраць, што меркаванне маладых экспертаў было пачута старэйшымі калегамі. Упэўнена, што прапановы, выказаныя ў час дыялогу, набудуць практычную рэалізацыю.  Аддаваць сябе служэнню дзяржаве, быць неабыякавымі і карыснымі для роднай краіны, каб яна квітнела і развівалася – адзін з лейтматываў сустрэчы.    

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации