Чарговае пасяджэнне назіральнай камісіі пры Дзятлаўскім райвыканкаме і аддзела ўнутраных спраў адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі.

Яго мэта – аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні асоб, не занятых у эканоміцы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, у рамках акцыі “Не ўпусці свой шанц”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, арганізацый-працадаўцаў.


Камісія выслухала кожнага запрошанага, дала парады і прапановы па працаўладкаванні. На жаль, водгук на іх знайшоўся не ў многіх. Каб добра жыць, мець крыніцы даходаў, патрэбна працаваць, а не чакаць, што яно само зваліцца ў рукі. Ды і дабротамі, якія зарабляюць іншыя землякі, карыстацца таксама хочацца ў поўнай меры. Чарговы раз члены камісіі пастараліся данесці да такіх грамадзян жыццёвую ісціну – ніхто не зможа ім дапамагчы, калі яны самі гэтага не захочуць.

А папрацаваць, хоць крыху, усё ж прыйшлося – пасля пасяджэння для гэтых прадстаўнікоў грамадства была арганізавана грамадска-карысная праца па навядзенні парадку ў райцэнтры.



Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga