У зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праходзіла абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.
У конкурсе прынялі ўдзел 56 майстроў народнай творчасці. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў, мастак-кераміст Анатоль Кардаш, майстар па жывапісе Аркадзь Сокал, саломапляценні – Алена Жылінская.


У намінацыі “Лепшы дэкаратыўны выраб з лазы” дыпломам II ступені ўзнагароджаны Сяргей Балыкоў; у намінацыі “Лепшы сувенір у тэхніцы народнага разьбярства “скульптурная пластыка” дыплом “За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы” атрымаў Аркадзь Сокал; у намінацыі “Лепшая калекцыя ганчарных вырабаў” дыпломам “За арыгінальнасць кампазіцыйнага рашэння” ўзнагароджаны Анатоль Кардаш.


Майстры раёна маюць унікальную магчымасць прымаць удзел у такіх выставах дзякуючы плённай працы метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а менавіта стараннаму адбору работ для розныхвыставаў, які праводзіць метадыст па народных мастацкіх рамёствах, традыцыях, абрадах, фальклору Таццяна Янушкевіч.



Дарэчы, цяпер вядзецца грунтоўная работа сумесна з аддзелам традыцыйнага мастацтва і рамёстваў аграгарадка Гезгалы па падрыхтоўцы да ўдзелу ў абласной выставе этнічных прадметаў традыцыйнай культуры“Панямоння жыватворныя крыніцы”, якая будзе праходзіць у Гродне, а таксама да ўдзелу ў XXXII Дні беларускага пісьменства ў горадзе Лідзе ў рабоце пляцоўцы традыцыйнага рамяства “Ніці продкаў”.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае