Традыцыйна на святах у аграгарадках праводзіцца “Вясёлая сельская эстафета”. Сёлета ў Дварэц на яе прыехалі сем камандаў. Ім прапанавалі 5 конкурсаў: знаёмства, сяўба лёну, паліванне лёну (тэматычныя), жартоўныя – упрыгож бабулю і пацалуначкі.    

Найлепш з заданнямі справілася каманда КСУП “Жукоўшчына” ў складзе Яўгена Кійко (капітан), Алёны Сантоцкай, мужа і жонкі Дзмітрыя і Юліі Расолька, Аляксея Вайтушкі і іх ідэйнага натхняльніка Алены Свіб. Каманда ўзнагароджана наборам для пляжнага валейбола ад спонсара стартаў– райкама прафсаюза работнікаў АПК. Другое месца заняло ААТ “Граніт-Агра”.Трэцяе месца дасталося гаспадарам свята – КСУП “Дварэц-Агра”.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации