Падлеткі – кадравы патэнцыял нашай краіны. Скіраваць іх энергію ў карыснае русла дапамагаюць “рэальныя дарослыя справы”, сярод якіх – магчымасць папрацаваць летам і атрымаць заработную плату.

Як на Дзятлаўшчыне арганізавана і на што скіравана занятасць школьнікаў, расказала галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, зянятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Губар:
– Працоўная занятасць непаўналетніх не толькі дапамагае ім патраціць вольны час цікава і з карысцю, але і з’яўляецца дзейсным сродкам прафілактыкі злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі, змяншае ўплыў вуліцы і інтэрнэту на дзяцей, дапамагае навучэнцам набыць першыя навыкі самастойнай працоўнай дзейнасці.

Часовае працаўладкаванне ў перыяд летніх канікулаў прыносіць маладому пакаленню двайную карысць: дазваляе зарабіць уласныя грошы, а таксама адчуць самастойнасць і запатрабаванасць.
Імкненне папрацаваць летам становіцца ўсё больш модным і папулярным, таму ўпраўленне па працы, зянятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з установамі адукацыі Дзятлаўшчыны арганізавала часовую працоўную занятасць у чэрвені-ліпені для 87 навучэнцаў ва ўзросце 14-16 гадоў з дзесяці школ раёна.

Працоўны вопыт дзеці атрымлівалі, рамантуючы кнігі, полючы клумбы, выдаляючы траву і мох з бардзюрнай пліткі, падмятаючы дарожкі, зграбаючы скошаную траву.

На сёння ў шасці школах раёна пачаў работу па добраўпарадкаванні 41 навучэнец.
Варта ведаць, што часовая працоўная занятасць моладзі фінансуецца са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga