У рэдакцыю газеты “Перамога” з пытаннем звярнулася жыхарка вёскі Хадзяўляны.

– Каля нашага дома праходзіць гравійная дарога, якая вядзе да помніка Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на тое, што ў населеным пункце ёсць зручная асфальтавая шаша, многія вадзіцелі, у тым ліку спецыяльных і грузавых машын, “зрэзваюць” шлях праз нашу вуліцу. Ад колаў транспарту і вільготнага надвор’я дарога разбіваецца так, што дзецям на легкавым аўтамабілі складана даехаць да нас у госці. Падкажыце, ці можна адрамантаваць дарогу або заасфальтаваць яе? – цікавіцца жанчына.

На пытанне адказвае галоўны інжынер ДРБУ-119  Аляксей Гірык:

– Вуліца ў вёсцы Хадзяўляны даўжынёй 510 метраў, пра якую ідзе размова,  знаходзіцца на балансе ДРБУ-119. Гравійнае пакрыццё перыядычна планава прыводзіцца ў парадак. Што тычыцца бягучага рамонту, то пералік яго аб’ектаў у сельскіх населеных пунктах вобласці на 2025 год, зацверджаны і ўжо рэалізуецца на Дзятлаўшчыне.  Згодна з ім, сёлета рамонт будзе весціся ў вёсцы Курпешы. Рыхтуючы праект аналагічнага пераліку на 2026 год,  мы выступім перад кіраўніцтвам раёна з прапановай аб уключэнні ў яго дарогі ў вёсцы Хадзяўляны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации