Цяпер у Дзятлаўскім раёне функцыянуе 11 добраахвотных дружын, з іх дзве – у райцэнтры. Аб тым, хто можа стаць дружыннікам і якія ў іх паўнамоцтвы, расказаў участковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– Згодна з Законам “Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку” добраахвотная дружына ўяўляе сабой заснаванае на членстве аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якое прымае ўдзел у ахове правапарадку і ажыццяўляе сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам упаўнаважаных службовых асоб органаў мясцовага кіравання або іншых юрыдычных асоб, якія яго стварылі.

– Якая асноўная задача такіх фарміраванняў?

–  Яны павінны садзейнічаць праваахоўным органам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях, пагранічнай службы ў ахове правапарадку.

– Як ажыццяўляецца прыём грамадзян у дружыну?

– Гэта адбываецца на добраахвотных падставах у індывідуальным парадку па асабістай заяве грамадзяніна. У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона членамі добраахвотнай дружыны могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя ажыццяўляць дзейнасць па ўдзеле ў ахове правапарадку. Рашэнне аб прыёме ў члены добраахвотнай дружыны прымаецца органам кіравання добраахвотнай дружыны на падставе пісьмовай заявы грамадзяніна. Гэта значыць дружыннікамі могуць стаць людзі пасля 18 гадоў – працуючыя, студэнты або ваенныя пенсіянеры.

– Ці кожны жадаючы можа стаць дружыннікам?

– Зрабіць гэта могуць не ўсе. Закрыта дарога тым асобам, якія маюць судзімасць, стаяць на ўліку з псіхічнымі захворваннямі, наркаманіяй або алкагалізмам, а таксама прызнаныя рашэннем суда недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі. Не могуць быць членамі добраахвотных дружын і грамадзяне, якія прыцягваліся на працягу года да дня падачы заявы да адміністрацыйнай адказнасці.

–  Якія гарантыі маюць члены дружыны?

– За актыўны ўдзел у ахове правапарадку грамадзяне могуць заахвочвацца органамі мясцовага кіравання і самакіравання, іншымі юрыдычнымі асобамі, праваахоўнымі органамі, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Юрыдычныя асобы ў сваю чаргу ў межах іх кампетэнцыі могуць прадаставіць сваім работнікам, якія з’яўляюцца членамі добраахвотнай дружыны, працоўныя і іншыя гарантыі за кошт уласных сродкаў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации