Першага ліпеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя кнігі БелТА “Цытадэлі мужнасці”, на якую запрасілі прадстаўнікоў 42-х населеных пунктаў, што былі ўдастоены вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Ад Дзятлаўскага раёна на мерапрыемстве пабывала дырэктар раённай бібліятэкі Вольга Бойка. Яна расказала, як праходзіла прэзентацыя і чым адметная гэта кніга:

– Вельмі цікавая і запамінальная атрымалася сустрэча, ва ўрачыстай абстаноўцы. Яе праводзілі вядучыя з канала Беларусь 1, былі запрошаны два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзін вязень, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі.

У аснову выдання ляглі матэрыялы журналістаў газеты “7 дзён”, якія публікаваліся на рэсурсах БелТА са студзеня 2024 года па чэрвень 2025-га. За гэты час карэспандэнты пагутарылі з краязнаўцамі і жыхарамі кожнага з 42-х населеных пунктаў, наведалі шмат воінскіх пахаванняў, спаленых вёсак, мемарыялаў, адшукалі ветэранаў вайны.

У кнізе, якую прэзентавала генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, прыведзены прыклады ўсенароднага супраціўлення, расказваецца пра гісторыю кожнай з 42 цытадэляў, пра мужнасць, самаахвярнасць, гераізм і веру ў Перамогу іх абаронцаў. Вельмі ганарова, што тут пачэснае месца адведзена і нашай малой радзіме, якая ў гады вайны таксама праявіла стойкасць у барацьбе з ворагамі. Узгадваецца пра піянерскі лагер “Наваельня”, партызанскі рух у Ліпічанскай пушчы і легендарнага камандзіра Фёдара Сінічкіна, подзвіг Іосіфа Філідовіча і іншых змагароў, якія аддавалі сілы, а некаторыя і жыцці за выратаванне Дзятлаўшчыны.

Дарэчы, кніга выйшла тыражом больш за тысячу экзэмпляраў і была прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе публікацыя стала магчымая дзякуючы падтрымцы Мінскага аўтамабільнага завода.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации