28 чэрвеня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло пасяджэнне Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі “Белая Русь” з удзелам дэлегатаў ІІІ З’езда партыі.
Дзейнасць партыі скіравана на кансалідацыю і спалучэнне беларускага народа у яго самаадданай працы для дасягнення высокай якасці жыцця, стварэння палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў для ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства, на забеспячэнне падтрымкі палітыкі Прэзідэнта.
Гэты курс будзе прадоўжаны і надалей. Таксама плануецца далучаць грамадзян, у тым ліку моладзь, да палітычнага жыцця краіны, весці палітычны дыялог, рэалізоўваць грамадска значныя ініцыятывы на прынцыпах супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, бізнес-супольнасцю.
Перад партыяй таксама стаіць задача – стаць сапраўднай школай для кіраўнікоў, гатовых браць на сябе адказнасць і працаваць з людзьмі, адстойваць свае палітычныя пазіцыі.
Партыя павінна стаць важкай палітычнай сілай.
Па выніках форума Беларускую партыю “Белая Русь” узначалілі Вольга Чамаданава.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga