Атрымаць прававую дапамогу і карысныя кансультацыі змаглі наведвальнікі адкрытай прыёмнай для бізнесу, якая прайшла на Дзятлаўшчыне.



Кожны жадаючы прадстаўнік бізнесу меў магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, землеўпарадкавальнай, падатковай, санітарнай, банкаў і іншых службаў і ведамстваў раёна і вобласці.

Наведвальнікі адкрытай прыёмнай змаглі выказаць праблемныя пытанні, якія ў іх узніклі, а таксама ўнесці прапановы па вядзенні бізнесу ў сваім раёне.

Для таго каб атрымаць адказы на пытанні, не абавязкова мець свой бізнес, кансультацыі можна атрымаць і таму, хто яшчэ толькі плануе заняцца ім, ці мае дачыненне да прадпрымальніцтва ў якой-небудзь форме.




Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga