У райцэнтры на ўпрыгожанай, абноўленай, з новай сцэнай, плошчы 17 Верасня сабраліся сотні людзей. Шчырымі апладысментамі яны сустракалі ўрачыстае шэсце выпускнікоў і іх настаўнікаў. Юнакі ў строгіх касцюмах, дзяўчаты ў вячэрніх уборах – гэтага хвалюючага моманту моладзь чакала адзінаццаць гадоў.

Сёлета на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі школу ў Дзятлаўскім раёне скончыў 151 выпускнік. Прыемна, што 15 выпускнікоў атрымалі атэстаты асаблівага ўзору з уручэннем залатых медалёў.

Да ўдзельнікаў свята з віншавальным прывітаннем звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Дарагія выпускнікі! Перад вамі адкрыты ўсе шляхі. І кожны з вас абавязкова знойдзе сваю дарогу, паспяхова пройдзе ўсе выпрабаванні, атрымае добрую прафесію, абярэ справу па душы. Вынікі мінулага школьнага перыяду сведчаць аб тым, што нашы выпускнікі актыўныя і творчыя, сярод якіх пераможцы алімпіяд, інтэлектуальных гульняў, конкурсаў даследчага характару, лідары раённага Моладзевага парламента, ініцыятары сацыяльна значных акцый і праектаў.

Праслаўлялі раён і радавалі нас сваімі перамогамі навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Уладзіслаў Апанасевіч, Станіслаў Якаўчык, Дзмітрый Ранцэвіч; Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна – Софя Белаус, Валерыя Юргілевіч, Злата Гуз; гімназіі № 1 горада Дзятлава Даря Пятроўская, Аляксандра Барысюк; сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Валерыя Жалнерчык, Паліна Крывулька, Аляксандра Лішык; Вензавецкай сярэдняй школы – Яна Клуйша, Арцём Глушкевіч. Парадавалі і навучэнцы, якія атрымалі стабальныя вынікі цэнтралізаванага экзамену.

Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць настаўнікам, якія дасягнулі вышыняў педагагічнага майстэрства, аддаюць нямала сіл і энергіі гэтай нялёгкай, але такой высакароднай справе: Аксане Ванчук, Вользе Старыкавай, Людміле Календа, Аксане Роўба, Ларысе Ненартовіч, Алене Саўчыц, Марыне Паўлючык, Марыі Шавель, Людміле Лапата, Ірыне Шумскай, Святлане Юргілевіч, Алене Радомскай.

Дарагія выпускнікі! Шчыра жадаю вам міру, шчасця, здароўя, увасаблення ўсіх вашых задум. Упэўнены, што мы яшчэ пачуем пра вас. І вы зробіце нашу краіну яшчэ магутней! Поспехаў вам, новых адкрыццяў і здзяйсненняў!

Да віншаванняў кіраўніка раёна далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, клірык сабора Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч, настаяцель рымска-каталіцкага прыходу горада Дзятлава ксёндз Андрэй Лішко.

Прыемным момантам свята стала цырымонія ўшанавання “залатога фонду” Дзятлаўшчыны – лепшых выпускнікоў. Для ўручэння медалёў яны былі закліканы на чырвоную дарожку і новую сцэну з бацькамі, якіх адзначылі падзячнымі лістамі. Андрэй Садоўскі і Марына Лашкоўская ўручылі ўзнагароды выпускніцы гімназіі № 1 Аляксандры Барысюк; выпускнікам сярэдняй школы № 1 імя А. А. Чурылы Валерыі Жалнерчык, Арцёму Калюціку, Паліне Крывулька, Дар’і Лявошка, Аляксандры Лішык, Сяргею Цюшляеву; выпускнікам сярэдняй школы № 3 імя І. Ю. Філідовіча Карыне Нічыпар, Кацярыне Роўба, Яраславу Урбану, Станіславу Якаўчыку, Анастасіі Янкевіч; выпускнікам Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Злаце Гуз, Валерыі Юргілевіч; выпускніцы Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Ульяне Шалеснай.

З развітальным словам перад сваімі настаўнікамі, школьнымі сябрамі і землякамі выступілі выпускнікі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна. Яны паабяцалі абавязкова стаць “самымі яркімі фарбамі на палотнішчы пад назваю “Жыццё”.

Незабыўным фінальным акордам школьнага жыцця стаў выпускны развітальны вальс у музычным суправаджэнні кіраўніка ўзорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі” Алены Кашко.

Па добрай традыцыі выпуск-2025 загадаў запаветныя жаданні і выпусціў дзясяткі паветраных шароў, якія на некалькі хвілін расквецілі чэрвеньскае неба і разляцеліся таксама, як дарослыя дзеці, якія пакідаюць родны горад і ўпэўнена ўступаюць у новае жыццё.

Напрыканцы ўрачыстасці юнакі і дзяўчаты ўсклалі кветкі да помнікаў загінулых воінаў і землякоў, аддаўшы даніну павагі тым, хто выратаваў Радзіму і свет ад жахаў нацызму.

А яшчэ сёлета ў раёне заснавана новая традыцыя!

У дзень раённага выпускнога балю выпуску-2025 было прадастаўлена ганаровае права адкрыць яшчэ адзін арт-аб’ект, створаны ў рамках Года добраўпарадкавання, – галоўны фантан у скверы Дварчаніна горада Дзятлава!

І няхай выдатную традыцыю ўступлення ў новае дарослае жыццё ў сэрцы нашага горада ля фантана прадоўжаць новыя пакаленні выпускнікоў Дзятлаўшчыны!

Ірына КАМАРОВА
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае  #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации