Каманда нашага раёна па валейболе “Белтэрміз” стала пераможцай чэмпіянату Гродзенскай вобласці.

У фінале нашы спартсменкі сустрэліся з камандай Гродзенскага раёна і ва ўпартай барацьбе заваявалі перамогу з лікам 3 : 1. Зборная Дзятлаўшчыны ўжо сустракалася з гродзенкамі ў фінале ў 2023 годзе, тады саступіла 2 : 3. Сёлета ў валейбалістак атрымаўся бліскучы рэванш.


Для жаночага аматарскага валейбола Дзятлаўшчыны гэты сезон склаўся паспяхова: у адборачных гульнях каманда не саступіла сапернікам ніводнай гульні, у фінале таксама не аддала перамогу.


– Каманда “Белтэрміз” чарговы раз змагла атрымаць тытул чэмпіёна Гродзенскай вобласці нягледзячы на тое, што сезон склаўся для нас няпроста, – расказаў трэнер Васіль Русін. – Істотная частка асноўнага саставу выбыла па розных прычынах, пры гэтым каманда абнавілася перспектыўнай моладдзю. Карыстаючыся выпадкам, хочацца выказаць словы ўдзячнасці за спонсарскую і тэхнічную дапамогу ТАА “Белтэрміз” і яго дырэктару Валерыю Манчуку, а таксама нашым верным балельшчыкам, якія падтрымлівалі каманду на дамашніх і выязных матчах, у тым ліку на фінале ў Гродне.

Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае #спорт