Галоўная задача ўсіх зацікаўленых у час правядзення работ пры нарыхтоўцы і арганізацыі захоўвання кармоў заключаецца ў правядзенні комплексных мерапрыемстваў па стварэнні бяспечных умоваў працы, прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, забеспячэнні пажарнай і транспартнай бяспекі.
Практыка мінулых гадоў паказвае, што асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, пажараў, дарожна-транспартных здарэнняў з’яўлялася асабістая неасцярожнасць, а таксама грубае парушэнне патрабаванняў, палажэнняў і інструкцый па ахове працы работнікамі, парушэнне і невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі.

На пастаянным кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама знаходзяцца пытанні допуску да эксплуатацыі тэхнічна спраўных транспартных сродкаў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, допуск да работы спецыялістаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку, прайшлі навучанне, стажыроўку, інструктажы і праверку.

Гэтыя пытанні, а таксама алгарытм дзеяння работнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння, аказанне даўрачэбнай дапамогі разглядаліся ў час правядзення навучальных заняткаў з работнікамі КСУП “Войневічы”.
Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #АПК