На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна прадаўжаюцца вучэнні з практычнай адпрацоўкай дзеянняў сіл і сродкаў Дзятлаўскага раённага звяна Гродзенскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Адпрацавалі чарговыя ўводныя.
Ратаўнікам паступіла паведамленне аб укусе лісой жыхара вёскі Каменка. З размовы з пацярпелым, высветлілася, што ліса шалёная. Работнікі ветэрынарнай станцыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія прыбылі на месца здарэння, правялі адлоў жывёлы, а пацярпелы шпіталізаваны ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу.





Прыведзена ў гатоўнасць ахоўнае збудаванне грамадзянскай абароны, размешчанае на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета.



Паблізу аграгарадка Вензавец у возеры КФГ “Перапёлачка” жыхарамі выяўлены масавы мор рыбы. Сумесныя дзеянні міжраённай ветэрынарнай лабараторыі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дазволілі спыніць пагрозу навакольнаму асяроддзю.










Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС #Дятловщина #учения