Падведзены вынікі конкурсу “Я – заканадаўца” Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў і абласнога Савета дэпутатаў.

Адзін з сертыфікатаў удзельнікаў перададзены на Дзятлаўшчыну: ім адзначана старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Кацярына Роўба.

У гэтым годзе па ўмовах конкурсу яго ўдзельнікі пісалі эсэ на адну з трох актуальных тэмаў на выбар: “Жыццё складаецца з рашэнняў”, “Пасланне моладзі Прэзідэнту”, “Моладзевы парламентарызм у маім раёне: сёння і ў будучыні”. Апошняя прысвячалася жыццю і дзейнасці моладзевага парламента, яе і выбрала наша юная зямлячка.   

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме Кацярыну Роўбу віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка.

– На Дзятлаўшчыне падрастае актыўнае маладое пакаленне, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Разам з членамі моладзевага парламента мы рэалізавалі шмат грамадска карысных ініцыятыў. Юныя парламентарыі ўдзельнічаюць у валанцёрскіх і сацыяльных праектах, дыялогавых пляцоўках, ужо традыцыйнымі сталі нашы сумесныя працоўныя дэсанты па высадцы дрэў як у час акцыі “Дай лесу новае жыццё”, так і пры закладцы алей Памяці. Праз добрыя справы, сумесную дзейнасць перадаецца станоўчы вопыт, падрастаючае пакаленне вучыцца быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Сёння перадаю Кацярыне не толькі сертыфікат, але і памятныя падарункі ад раённага Савета дэпутатаў: кнігу аб Дзятлаўскім раёне і галоўны закон нашай дзяржавы – Канстытуцыю.

– Не выпадкова выбрала тэму для конкурснай работы: моладзевы парламент падарыў мне шмат прыемных і запамінальных момантаў, –  падзялілася Кацярына Роўба. – Грамадская дзейнасць дазваляе пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, адбываецца шмат сустрэч і дыялогаў, у час якіх я раскрываюся як рознабаковая асоба. У першую чаргу – гэта развіццё, цікавасць. Хочацца паспець як мага больш зрабіць на карысць землякоў розных пакаленняў. Як моладзевы лідар стараюся далучыць да цікавых спраў сваіх равеснікаў. Разам са мной у акцыях і конкурсах удзельнічаюць мае сябры, аднакласнікі, навучэнцы школ раёна, з якімі нас аб’яднаў моладзевы парламент.

– Калі ты лідар, то за табой абавязкова пойдуць іншыя, – прадоўжыла тэму Ірына Мішчанка. – Паколькі з’яўляюся яшчэ і старшынёй раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, то заўжды заўважаю і падтрымліваю актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Калі ў 2018 годзе пры раённым Савеце дэпутатаў быў створаны моладзевы парламент, каардынатарам якога я стала, прадоўжыла з імі работу надалей як з парламентарыямі. Нам падабаецца ўдзельнічаць у акцыях і праектах. Вялікі дзякуй за супрацоўніцтва Аляксандру Станіслававічу, яго зацікаўленасць, памножаная на нашу актыўнасць, спрыяе таму, што на Дзятлаўшчыне вельмі дастойны моладзевы парламент. Безумоўна, мы і надалей прадоўжым гэта супрацоўніцтва і ўдзел у конкурсах і праектах.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации