У Гродне на базе адпачынку “Прывал” адбылося ўрачыстае ўшанаванне работнікаў жывёлагадоўчай галіны Гродзенскай вобласці ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Гродзенскага аблвыканкама і Камітэта па сельскай гаспадарцы, Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аграпрамысловага саюза.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дыпломы і грашовыя ўзнагароды за дастойную працу атрымалі лепшыя з лепшых прадстаўнікі жывёлагадоўчай галіны вобласці.

Заслужаных узнагарод удастоены таксама і нашы землякі:
Аксана Мілевіч – аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Парэчча-777” КСУП “Хвінявічы”,
Уладзімір Бакшук – аператар па штучным асемяненні жывёл КСУП “Хвінявічы”,
Дзмітрый Карпаў – жывёлавод фермы “Харашкі” ААТ “Граніт-Агра”,
Тамара Лашкоўская – жывёлавод па вырошчванні цялят-малочнікаў фермы “Палонка” ААТ “Дварэц-Агра”,
Ірына Варнакова – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Раготна” ААТ “Дварэц-Агра”,
Ірына Палуянцэвіч – ветэран жывёлагадоўчай галіны КСУП “Жукоўшчына”.

За высокія вытворчыя паказчыкі раёна ў галіне жывёлагадоўлі Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Віталій Шулейка.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#АПК #сельское хозяйство #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина