У наш час QR-коды з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця і значна яго спрашчаюць, аднак, акрамя зручнасцяў, могуць прынесці карыстальнікам непрыемнасці.

Што трэба ведаць, расказаў следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:

– З дапамогай QR-кодаў сёння можна ўдзельнічаць у апытаннях, скачваць патрэбныя матэрыялы, пераходзіць на сайты, атрымліваць скідкі ў магазінах. Не даводзіцца доўга ўбіваць адрасы ў пошукавы радок, дастаткова толькі навесці камеру смартфона на выяву з QR-кодам. Аднак за відавочнымі зручнасцямі хаваецца істотны недахоп: калі ў фішынгавых спасылках “няўзброеным вокам” чалавек яшчэ можа заўважыць падвох у выглядзе памылак, нязвыклых даменных зонаў, лішніх літар, то зразумець па “чорных квадраціках”, куды праз іх трапіш і ці варта гэта рабіць, наогул немагчыма.

Зусім адмаўляцца ад выкарыстання QR-кодаў не варта, таму рэкамендуецца запомніць правілы бяспекі: уважліва правярайце адрасы сайтаў, на якія вядуць спасылкі ўнутры QR-кодаў, і заўважайце тыповыя “чырвоныя сцяжкі”; аналізуйце, ці адпавядаюць рэсурсы заяўленаму зместу; не скачвайце па QR-кодзе дадаткі – знаходзьце іх самастойна ў Google Play, App store ці ў любым іншым афіцыйным магазіне, а са старонніх крыніц іх наогул не трэба ўстанаўліваць; забяспечце свае гаджэты надзейным абарончым рашэннем з убудаваным QR-сканарам, які дазваляе правяраць спасылку, схаваную ў “чорных квадраціках”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации