Сёння дзятлаўчане, як і большасць беларусаў, актыўна далучаюцца да добрай справы па навядзенні парадку на роднай зямлі. У аграгарадку Раготна дружна і зладжана працавалі супрацоўнікі пракуратуры, Следчага камітэта і старшакласнікі Дварэцкай школы, якія прыбіралі помнік у гонар загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.





– Штогод у час правядзення рэспубліканскіх суботнікаў удзельнічаем ва ўборцы абеліскаў, памятных месцаў, якія звязаны з пахаваннямі часоў Вялікай Айчыннай вайны, – адзначыў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. – Сімвалічна, што напярэдадні 80-й гадавіны Вялікай Перамогі мы з калегамі са Следчага камітэта і з падрастаючым пакаленнем знаходзімся на памятным для нашага раёна месцы – каля помніка тых мужных духам людзей, якія цаной свайго жыцця падарылі нам мір на роднай зямлі. Мы павінны быць удзячнымі ім за гэта, і, каб будучыя пакаленні ведалі і шанавалі сваіх продкаў-герояў, месцы па іх увекавечанні неабходна даглядаць.









Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае